На ўрачыстай цырымоніі закрыцця стэнд РУП “Белкартаграфія” быў адзначаны дыпломам “За актыўны ўдзел і цікавую экспазіцыю".
У выставе прынялі ўдзел 430 экспанентаў з 19 краін, за 5 дзён яе наведалі больш за 50 000 чалавек.
22 сакавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё XXX юбілейнай Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу – найбуйнейшага кніжнага форуму краіны.
У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел: Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй культурным супрацоўніцтве, пасол па асаблівых даручэннях Міхаіл Швыдкой, прэзідэнт Расійскага кніжнага саюза Сяргей Сцяпашын і старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.
РУП» Белкартаграфія " традыцыйна прымае ўдзел у Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая працягнецца да 26 сакавіка.
Запрашаем наведаць стэнд РУП "Белкартаграфія" на XXX юбілейнай Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая адбудзецца 22-26 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па адрасе пр. Пераможцаў, 14.
На нашым стэндзе мы прадставім разнастайную прадукцыю, што выпускаецца РУП "Белкартаграфія":
- Гістарычныя атласы і альбомы;
- Атласы аўтамабільных дарог;
- Карты і атласы для дзяцей;
- Атласы паляўнічага і рыбалова;
- Атласы і карты гарадоў, абласцей і раёнаў;
- Карты свету і паўшар'яў;
- Скрэтч-карты Беларусі і свету;
- Вучэбную прадукцыю (атласы, контурныя карты, рабочыя сшыткі).
Выдадзена абноўленая карта «Республика Беларусь. Карта автомобильных дорог» маштабу 1:850 000 у цвёрдай вокладцы.
Набыць карту можна ў фірмовай краме РУП "Белкартаграфія" (Мінск, пр. Машэрава, 17), інтэрнэт-краме прадпрыемства і кнігагандлёвай сетцы Рэспублікі Беларусь.