24-25 красавіка 2024 г. у г. Мінску праходзіць VII Усебеларускі народны сход. Гэта першае пасяджэнне форуму ў новай якасці, зафіксаванай у абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Усебеларускі народны сход праводзіцца ў Беларусі з 1996 года. Сёння гэта вышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь, які вызначае стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечвае непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.
Падрабязнасці ў матэрыялах БЕЛТА
Карта серыі «Раён, Раённы цэнтр» «Октябрьский. Октябрьский район» паступіла ў продаж.
Набыць выданне можна ў фірменным магазіне прадпрыемства (Мінск, пр. Машэрава 17А), інтэрнэт-магазіне, а таксама ў кнігагандлёвай сетцы Рэспублікі Беларусь.
Сіламі супрацоўнікаў прадпрыемства была добраўпарадкавана і прыведзена ў належны стан замацаваная за прадпрыемствам тэрыторыя Мінска. Частка працоўнага калектыву ўдзельнічала ў суботніку на працоўных месцах.
Выдатны настрой і баявы дух, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, згуртаваны калектыў, – усё гэта дазволіла выканаць працу па навядзенні парадку якасна і з задавальненнем!
19 красавіка супрацоўнікі РУП "Белкартаграфія" ў складзе калектыву Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання далучыліся да рэспубліканскай акцыі "Аднавім лясы разам!".
Удзельнікі акцыі прысвяцілі сваю працу, у тым ліку 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму візіт на Маладзечаншчыну пачаўся з наведвання мемарыяла экіпажу Мікалая Гастэлы на шашы Мінск-Вільня. Удзельнікі ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяла.
У Маладзечанскім доследна-вытворчым лясніцтве на ўчастку 2 га актывісты высадзілі 8 тысяч саджанцаў хвоі. У фінале мерапрыемства прадстаўнікі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання ўстанавілі каля засеянага ўчастка памятную таблічку.