Дарагія беларусы!
Віншую вас з Днём народнага адзінства.
17 верасня 1939 года - дзень уз'яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 год. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перавярнуўшы якую нацыя аб'ядналася і згуртавалася.
Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі.
Любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў - аснова міру і згоды ў Беларусі. Мэта і сэнс жыцця кожнага - захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з Днём народнага адзінства!
Гэтае свята нагадвае аб уз'яднанні Заходняй Беларусі і БССР - падзеі, якая стала сімвалам нашага імкнення жыць адзіным народам на роднай зямлі. Мы пераадольвалі выпрабаванні і дасягалі поспехаў дзякуючы згуртаванасці, павазе да гісторыі і каштоўнасцям.
Сёння, аб'яднаныя агульнай мэтай, працягваем будаваць незалежную, дынамічную дзяржаву. Упэўнены, што стваральная праца і адзінства прымножаць дасягненні папярэдніх пакаленняў і ўмацуюць нашу Радзіму.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, міру і новых поспехаў у імя працвітання Беларусі.
Віталь Невера

У другія выходныя верасня сталіца Беларусі традыцыйна святкуе Дзень горада.
Існуе мноства спосабаў прасачыць за гісторыяй, развіццём, зменамі аблічча горада, адзін з якіх - картаграфія. Даведацца, як мяняўся картаграфічны вобраз Мінска можна дзякуючы нашай прадукцыі, прысвечанай Мінску. Гэта турысцкія карты і атласы, планы горада, спецыяльна распрацаваная карта для дзяцей «Путешествуем по Минску» і яе пашыраная версія інтэрактыўная карта «Открой Минск».
Карта-даведнік «Мінск гістарычны» наглядна паказвае, якія змены адбыліся ў горадзе за апошнія два стагоддзі, альбом «Мінск на старадаўніх картах і планах» дае ўяўленне аб развіцці планіровачнай структуры горада, росце гарадскіх зямель, развіцці навакольнай тэрыторыі Мінска і Беларусі ў цэлым, пачынаючы са Сярэднявечча і заканчваючы пачаткам Другой сусветнай вайны.
План святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада